Віцебскі DJ 33 – фіналіст сусветнага ды-джэй чэмпіянату

DJ 33, ён жа Валер Швындзікаў, пазаўчора вярнуўся з Лондану ў статусе
ды-джэя №11 у свеце.

Бяззменны вядучы і заснавальнік лонданскага DMC Tony Prince пытае Валера, дзе знаходзіцца Беларусь. Фота Валера Швындзікава

Славуты віцебскі ды-джэй, кампазітар рэп-гурта "Подвальные рифмы" Dj
33 даўно ўжо не здзіўляе мясцовую тусоўку сваімі дасягеннямі ў сферы
турнтэйбл-культуры (майстэрства выкарыстання прайгравальнікаў плытак у
якасці самастойных музычных інструментаў). З 2006 года Валера
з'яўляецца сталым перможцам усемагчымых беларускіх спаборніцтваў і
фэстаў па ды-джэінгу. Таму яго сёлетняя перамога на адборачным
чэмпіянаце беларускага DMC асабліва не ўскалыхнула тусоўку. Хаця адзін
той факт, што ў сферы хіп-хопу краіна ўпершыню будзе прэзентаваная на
сусветным узроўні, мусіў звярнуць увагу аматараў гарадскіх субкультур
на жнівеньскі чэмпіянат у Менску, калі ў даволі напружанай барацьбе DJ
33 атрымаў паездку ў Лондан на сусветны чэмпіянат DMC World DJ
Championship
.
DMC World DJ Championship – гэта мерапрыемства сусветнага маштабу з
больш чым двадццацігадовай гісторыяй, якое штогод праводзіцца ў
вялізарным лонданскім клубе Indigo2. Сёлета для ўдзелу ў чэмпіянаце
былі адабраныя прадстаўнікі 31 краіны, але праз візавыя і іншыя
праблемы да месца здолелі дабрацца 28 ды-джэяў, сярод недаехаўшых –
нашыя суседзі ўкраінцы.

У першы дзень 33-ці няўдала стартануў у індывідуальных батлах
Supremacy (спаборніцтвы адзін на адзін па сістэме выбывання), у першым
жа раўндзе прайграўшы прадстаўніку Ізраіля. Але на наступны дзень у
сола-выступах на званне чэмпіёна свету віцебскі ды-джэй нечакана
прабіваецца ў фінал з дванадцаці выканаўцаў, заняўшы ўрэшце
адзінадцатае месца, выклікаўшы немалае здзіўленне гуру сусветнага
ды-джэйства, што сядзелі на судзейскай трыбуне.

Спадзяемся, атрыманы досвед пойдзе на карысць ды-джэй-герою Беларусі і
прынясе яшчэ нямала перамог.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ