Народные новости Витебска

У Глыбокім знайшлі 100-кілаграмовую бомбу

У цэнтры Глыбокага ў мінулую пятніцу, 10 кастрычніка, падчас капання траншэі пад цеплатрасу каля гарадскога універмага будаўнікі знайшлі ў яме 100-кілаграмовую авіяцыйную бомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны. Работы былі спыненыя, а вакол месца знаходкі выстаўленая ахова. Вялізную бомбу сапёры вывезлі з Глыбокага і абяшкодзілі толькі праз суткі, паведамляе сайт westki.info.