«Нафтан» паглынае «Палімір»
Пачаўся працэс маштабнай рэарганізацыі двух прамысловых прадпрыемстваў Наваполацка, у выніку якой ААТ «Палімір» увойдзе ў ААТ «Нафтан» на правах адасобленага падраздзялення.
Новая структурная адзінка «Нафтана» амаль не зменіць сваёй назвы і будзе заводам «Палімір». Наперадзе сумесны сход акцыянераў двух ААТ і шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў. А працаўнікоў чакае новая рэдакцыя калектыўнай дамовы.