Мірон павіншаваў БНФ і Пазьняка

У Віцебску няўлоўны Мірон адзначыў 20-ю гадавіну стварэння Беларускага Народнага Фронта вывешваннем сцяга. Чатырохметровы бел-чырвона-белы сцяг з шасціканцовым крыжам (узор некалі зацверджаны Зянонам Пазняком, як партыйны сцяг) з’явіўся 1 лістапада ў 11 гадзін на даху 14-павярховага жылога дома №17 на Маскоўскім праспекце.
Мірон вывесіў ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг з нагоды 20-гадовага юбілея БНФ. Фота Сержука Серабро

Мірон вывесіў ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг з нагоды 20-гадовага юбілея БНФ. Фота Сержука Серабро

Як паведаміў “Народным навінам Віцебска” Барыс Хмайда, з крыніц вартых даверу яму стаў вядомы тэкст прымацаванай да сцяга цыдулкі: “Віншую ўсіх сяброў Беларускага Народнага Фронту і яго бясспрэчнага лідэра Зянона Пазняка з юбілеем — 20-годдзем стварэння БНФ!
Подзвіг стваральнікаў руху навечна ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю Беларусі. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Толькі наперад! Мірон”.

Мірон вывесіў ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг з нагоды 20-гадовага юбілея БНФ. Фота Сержука Серабро

Мірон вывесіў ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг з нагоды 20-гадовага юбілея БНФ. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ