З 12 па 18 лістапада віцябляне будуць сустракаць Бранскі Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга тэатр драмы імя А.К.Талстога.
У гастрольнай афішы тэатра – таленавітая, іранічная, дасціпная драматычная гісторыя пра лёс сучаснай рускай інтэлігенцыі “Рускае варэнне” (варыяцыі на тэмы п’ес А. Чэхава) па Л. Уліцкай. Віцебскаму гледачы прапанаваны дзве камедыі – гэта класічная камедыя аб сапраўднай жаноцкасці і мужнасці “Дама-невідзімка” П. Кальдэрона і сучасная камедыя “Жарсці пад дахам” С. Лабазерава – пра тое, як знайсці шчасце, любоў і паразуменне – прыглядзецца да людзей, якія сціпла жывуць побач.
Зачыняцца гастролі тэатра незвычайным відовішчам – гала-канцэртам з удзелам вядучых артыстаў тэатра (18 лістапада ў 19.00). Акцёры пакажуць самыя яркія нумары з тэатральных капуснікаў і вакальныя імправізацыі.
Для самых маленькіх гледачоў госці прывезлі забаўную музычную казку “Усе мышы любяць сыр” венгерскага драматурга Д.Урбана. Гэта гісторыя пра амаль чалавечыя адносіны шэрых і белых мышанят: пра каханне і пяшчоту, складаныя адносіны бацькоў і дзяцей.
Сёлетнія гастролі Бранскага тэатра ў Віцебску праходзяць у межах фестывалю “Славянскае адзінства”.