У Віцебску ўшанавалі памяць Язафата Кунцэвіча
12 лістапада прыхаджане вуніяцкай парафіі адслужылі імшу на Успенскай горцы – на тым месцы, дзе ў гэты дзень у 1623 годзе Кунцэвіча быў забіты.
Імшу ў памяць пра святога пакутніка Язафата, апякуна Беларусі адслужыў вуніяцкі сьвятар айцец Зьміцер Грышан.
А 6-й вечара ў касьцёле Езуса Міласэрднага адбылася яшчэ адна імша – супольная імша вуніятаў і каталікоў.
Гістарычная даведка: Уніяцкі царкоўна-палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, святы пакутнік. Нарадзіўся ва Уладзіміры-Валынскім у збяднелай шляхецкай сям'і, якая выехала туды з Беларусі. Пачатковую адукацыю атрымаў у віленскай праваслаўнай школе. Паводле сведчання біёграфаў, Кунцэвіча з дзяцінства вылучаўся цягай да малебнаў і экзальтаваным настроем. Каля 1599 прыняў унію і пад уплывам езуітаў стаў яе гарачым прыхільнікам. Пасля прыняцця манаства ў 1604 уступіў у базыльянскі ордэн і накіраваны І.Пацеем у Віленскі Свята-Траецкі манастыр. У канцы 1608 ці ў пачатку 1609 пасвечаны ў святары. Ён блізка сышоўся з І.Руцкім (пазней віленскім мітрапалітам), разам з якім вёў гарачыя спрэчкі з праваслаўнымі. У 1613 Кунцэвіч прызначаны ігуменам Быценскага манастыра і да 1617 быў архі мандрытам Віленскага Свята-Траецкага манастыра. За гэты час ён многа зрабіў для добраўпарадкавання манастыра, арганізацыі базыльянскага ордэна. Па рэкамендацыі Руцкага ў 1617 прызначаны епіскапам віцебскім і адначасова каад'ютарам да полацкага архіепіскапа Гедэона Бральніцкага, чалавека старога і слабага. Пасля смерці Бральніцкага ў канцы 1618 Кунцэвіч стаў полац кім архіепіскапам. У Полацк ён прыбыў са спецыяльнай місіяй ад мітрапаліта Руцкага - падняць унію ў гэтым краі. Гэта адпавядала і яго жаданню, таму ён з запалам пачаў выконваць даручаную яму місію, не спыняю чыся нават перад гвалтоўнымі метадамі ўвядзення уніі. Непамяркоўнасць Кунцэвіча выклікала пратэст з боку праваслаўных. Нават уніяты і католікі асуджалі яго метады і перасцерагалі ад непажаданых вынікаў. Канцлер Л.Сапега спрабаваў праз Руцкага ўтаймаваць Кунцэвіча, сам асабіста ўшчуваў яго. У сваім лісце да Кунцэвіча ад 22.3.1621 Сапега, у прыватнасці, пісаў: "Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі падбухторылі і, скажу, прымусілі народ рускі да адпору і зламання ўчыненае яго каралеўскай міласці прысягі". Але Кунцэвіч не прыслухаўся да разумных парад і перасцярог.
Ён зачыняў праваслаўныя цэрквы, не дазваляў праваслаўным выконваць набажэнствы нават у дамах ці ў будынках па-за населенымі месцамі, хапаў іх святароў і кідаў у турмы, здзекаваўся над праваслаўнымі святынямі. Насельніцтва Полацка яшчэ небыло уніяцкім, аднак не супраціўлялася ўвядзенню уніі, даволі пакорна прыняло Кунцэвіча і арганізавала яму ўрачыстую сустрэчу. Напачатку спакойна прыняў яго і Віцебск, але ён адчуваў, што вялікай прыязні да уніі тут няма. Зусім інакш павялі сябе жыхары Магілёва, дзе было праваслаўнае брацтва. Калі Кунцэвіч з атрадам пад'ехаў да гарадской брамы, яна аказалася зачыненай, а насельніцтва падрыхтавалася да ўзброенага адпору місіі новага архіепіскапа. Кунцэвіч паскардзіўся каралю Жыгімонту III, які жорстка расправіўся з непакорным горадам: кіраўнікоў паўстання пакаралі смерцю, на гараджан налажылі штраф, а ўсе праваслаўныя цэрквы перадалі уніятам. Адпор Кунцэвічу далі і жыхары Оршы. Адтуль ён накіраваўся ў Віцебск, дзе таксама пачаў ганенні на праваслаўных. Цярпенню гараджан прыйшоў канец, і 13.11.1623 яны забілі Кунцэвіча, а яго цела кінулі ў Зах. Дзвіну. За забойства Кунцэвіча ўлады жорстка расправіліся з жыхарамі Віцебска: 19 адсеклі галовы, каля 100 з тых, што паспелі збегчы, былі завочна прыгавораны да пакарання смерцю, а іх маёмасць была канфіскавана. Горад быў пазбаўлены ўсіх правоў самакіравання, яго ратуша разбурана, з цэркваў зняты званы. Папа рымскі Урбан VIII ухваліў жорсткія меры караля Жыгімонта III Вазы. Кунцэвіч быў абвешчаны пакутнікам, а ў 1867 папа Пій IX абвясціў Кунцэвіча святым.
/паводле інфармацыі сайта “Наш край”/