Дабрачынную акцыю «Газэты і часопісы», прымеркаваную да навагодніх святаў, ладзіць група энтузіястаў для вызхаванцаў Езярышчанскага дзіцячага дома.
Сутнасць акцыі ў тым, каб кожнаму выхаванцу дзіцячага дому у наступным годзе прыходзілі па пошце менавіта той часопіс ці газэта, якія яму падабаюцца. Акрамя падпіскі, 20 снежня плануецца зладзіць для дзяцей навагодняе свята і падрыхтаваць для кожнага падарункі. Група энтузіястаў, якія не маюць адносінаў ні да якіх палітычных партый ці грамадскіх арганізацый, дапамагае Езярышчансакаму дзіцячаму дому ўжо не першы год.
Дарэчы, далучыцца да акцыі можа кожны жадаючы. Спіс выхаванцаў дзіцячага дому і тых выданняў, якія яны хацелі б атрымаць, апублікаваны на сайце infobank.by. Кантактны тэлефон каардынатара акцыі: 8-029-333-33-37 (Вячаслаў).