У Докшыцкім раёне старажытную царкву “рэстаўрыруюць” плястыкам

Спаса-Праабражэнская царква у вёсцы Порплішча Дошыцкага раёну была пабудавная у 17 стагоддзі, у 1794 годзе перароблена, але заставалася выбітным помнікам драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму. Мясцовыя ўлады вырашылі рэстаўрыраваць унікальную царкву, абабіўшы яе плястыкам.

Як паведамляе рэсурс westki.info, мясцовыя краязнаўцы занепакоены тым, што ў выніку падобнай рэканструкцыі губляецца адметнасць будынку, зневажаецца гісторыя і, па сутнасці, руйнуецца старажытны помнік.
Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на адказнага супрацоўніка Міністэрства культуры Ігара Чарняўскага, дазволу на рэстаўрацыю ці рэканструкцыю Порплішчанскай царквы ніхто не даваў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ