У Віцебску адкрылася выстава графікі латышскіх і мясцовых мастакоў

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі сёння адкрылася выстава графікі латышскіх і мясцовых мастакоў. Гэты міжнародны арт-праект атрымаў назву “Знакі часу” і прысвечаны 90-годдзю ўтварэння Латвійскай Рэспублікі.У экспазіцыі паказаны самыя разнастайныя графічныя тэхнікі – афорт, лінарыт, літаграфія, шаўкаграфія, малюнкі алоўкам, графітам, пяром, вуглем ці проста асадкай, а таксама спалучэнне гэтых тэнік. Жанравы дыяпазон твораў даволі шырокі – ад традыцыйных партрэтаў і краявідаў да філасофскіх, міфалагічных, фантазійных кампазіцый.

На выставе можна пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, якія зрабілі вялікі ўнёсак у фарміраванне традыцый латышскай графікі, сярод якіх Гунарс Кроліс, Джэма Скулмэ, Іева Нагліня, Яніс Спалвіньш, Іева Спалвіня, Хэлена Хэйнрыхсонэ. Другую частку экспазіцыі склададаюць творы лепшых майстроў графікі з Віцебска: Алеся Мемуса, Вячаслава Шамшура, Аляксандра Салаўёва, Андрэя Духоўнікава, Артура Ісачанкава, Алега Кастагрыза, Міхаіла Ляўковіча і інш.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ