Спектакль «Дадому» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа атрымаў дыплом «За лепшую рэжысуру» (рэжысёр-пастаноўшчык Віталь Баркоўскі) на Х Міжнародным фестывалі тэатральнага мастацтва “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, які прайшоў у Гомелі.
“Славянскія тэатральныя сустрэчы” праходзілі ў Гомелі з 18 па 23 лістапада. Творчыя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы і Літвы прадставілі больш за 20 спектакляў, якія дэманстраваліся на трох сцэнічных пляцоўках горада. Організатарамі фэсту выступілі Міністэрства культуры Беларусі, упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама, Гомельскі абласны драматычны тэатр.