У Віцебску могуць пабудаваць завод па перапрацоўцы адкідаў
Смеццеперапрацоўчы завод можа быць пабудаваны ў Віцебску дзякуючы іранскім інвестыцыям.
Іранская кампанія Mobina Group LLC гатова прафінансаваць тры беларускія праекты. Сярод іх — будаўніцтва будаўніцтва заводаў па перапрацоўцы смецця ў Віцебску, Барысаве або Бабруйску. Завод можа быць пабудаваны або “з нуля”, або на існуючых плошчах. Кошт праекта складзе 15 мільёнаў долараў.
Нагадаем, што ў Віцебску ўжо дзейнічае завод па перапрацоўцы цвёрдых адкідаў, а таксама ў 2009 г. плануецца пабудаваць падобны завод у Наваполацку.