Ці шчаслівыя вы ў бульбяной краіне?
“Бульбяная краіна” — менавіта так у арыгінале называецца балет Цэнтра сучаснага мастацтва LOGO MOTION (Швецыя), які пабачылі 27 лістапада віцябляне. Аднак адміністрацыя IFMC папрасіла змяніць назву для Беларусі, “каб не вызываць непатрэбных асацыяцый”. Аўтары пагадзіліся, і ў Віцебск праект прыехаў пад назвай “Ці шчаслівыя вы?”
Пастаноўку балета зрабіла Гуніла Хайборн (Gunilla Heiborn). У адрозненні ад большасці дзеяў, якія адбываюцца падчас IFMC, гучала шмат тэксту, акцёры размаўлялі па-англійску, бо, па словах спадарыні Гунілы, “не паспелі вывучыць рускую”. Глядзельная зала бурна рэагавала на кожнае знаёмае слова, але было гэта нечаста, таму з гэткім жа поспехам са сцэны магла гучаць шведская мова.