Агонь з Віфліему
Дзевяць гадоў запар у нашу краіну прыходзіць Віфліемскі агонь у рамках міжнароднага праекта “Віфліемскі Агонь міру і сяброўства”. У Віцебску ўжо традыцыйным месцам перадачы агню стаў праваслаўны Свята-Успенскі храм (вул. Камуністычная).
У суботу, 20 снежня, настаяцелю Успенского храма, а таксама прадстаўнікам мясцовага братства праваслаўных следапытаў і усім жадаючым агонь перадалі галоўны скаўтмайстар Рускага саюза скаўтаў Вячаслаў Чарных, вядомы ў Віцебску скаўт Аляксей Дазорцаў (“Хрысьціянская садружнасьць дарослых і маладых”) і іншыя каардынатары гэтага праекту, якія носяць званне "захавальнікаў агню".
Пасля гэтага Вячаслаў з сябрамі адправіўся ў Смаленск, а потым ён павінен быў патрапіць ў Маскву, каб 21 снежня на Крутіцкім падворку перадаць агонь скаўтам з розных регіёнаў Расіі.
Нагадаем, што праект “Віфліемскі Агонь міру і сяброўства” рэалізуецца скаўтамі із розных краін Еўропы.
Віфліемскі Агонь гарыць у негасімай лампадзе ў базіліцы Ражджаства Хрыстова ў Віфліеме. Скаўты пераносяць яго адтуль кожны год па ўсёй Еўропе ужо больш 20 гадоў. Ён перадаецца з рук у рукі, з храма ў храм, з скаутской штаб-кватэры да хатніх лампадак хрысціянскх сем'яў.
У акцыі ўдзельнічаюць самыя розны скаўтскія згуртавання, саюзы, аб'яднанні, асацыяцыі...
І каннешне кожны год ў акцыі прыймаюуь актыўны ўдзел дзве нашы асноўныя хрысціянскія канфесіі: Беларуская Праваслаўная Царква і Рыма-Каталіцкій Касцёл (на Беларусі).