У Полацку знішчаецца гарадзкі парк
У гістарычнай частцы Полацка, у гарадскім парку, распачата будаўніцтва вяслярнага цэнтру. Як паведамляе bulletinonline.org, будаўнікі руйнуюць дзіцячыя атракцыёны дя зразаюць дрэвы.
Адміністрыцыйна-спартыўны комплекс для весляроў і глядацкія трыбуны па беразе Дзвіны абыйдуцца ў 6 мільярдаў рублёў. Значная частка гараджан, як паведамляе bulletinonline.org, негатыўна ставяцца да знішчэння часткі паркавага ансамбля ды пераносу дзіцячых атракцыёнаў за Дзьвіну. Та таго ж, да месца, куда перанясуць атракцыёны, яшчэ трэба пабудаваць мост праз раку.
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры разгледзела праект цэнтру і прапанавала дадаткова прапрацаваць аб'ёмна-прасторавае і архітэктурна-мастацкае рашэнні будынку з мэтаю недапушчэння ў асяродку гістарычнай забудовы так званага дысананснага элементу, паведамляе рэсурс.