Чалавек году Віцебска-2008
Рэдакцыя “Народных навінаў Віцебска” прапануе сваім чытачам вызначыць самую выбітную асобу Віцебска за 2008 г. Галасаваннем вы павінны абраць чалавека, які, на ваш погляд, у найбольш спрыяў гораду і пашырэнню яго вядомасці ў свеце. Пра ўсіх кандыдатаў “ННВ” некалі пісалі на сваіх старонках.
Уладзімір Андрэйчанка — экс-старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту. У мінулым годзе быў абраны старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальга сходу Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Базан — фатограф і журналіст, рэдактар газеты “Кур’ер з Віцебска”. У мінулым годзе атрымаў медаль “За выбітнае майстэрства” на І Міжнародным штогадовым конкурсе The Epoch Times.
Радзівон Бас — дырэкатар фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Аб’яднаў найбуйнешыя культурныя установы горада ў Цэнтар культуры “Віцебск”.
Віктар Бут — гандляр зброяй. Арыштаваны ў Бангкоку (Таіланд) па падазрэнню ў гандлю зброяй з ФАРК. Выдадзены ЗША.
Сяргей “Белы Воўк” Ляховіч — экс-чэмпіён свету па боксу ў звышцяжкай вагавой катэгорыі. У мінулым годзе біўся за аднаўленне тытула з дзейсным чэмпіёнам Мікалаем Валуевым, аднак прайграў.
Сяргей Парсюкевіч — прадпрымальнік, актывіст апазіцыйнага руху. Быў асуджаны да зняволення пасля несанкцыяванага мітынгу пратэсту ў Мінску па абвінавачванню ў гвалце супраць супрацоўніка міліцыі.
Вольга Хіжынкова — студэнта журфака БДУ. У мінулым годзе атрымала тытул “Міс Беларусь-2008”. Прымала ўдзел ў конкурсе “Міс Свет”, які праходзіў у ПАР.
Хто павінен стаць Чалавекам году Віцебска-2008?
- Вольга Хіжынкова (30%, Галасоў: 72)
- Уладзімір Базан (26%, Галасоў: 62)
- Сяргей Парсюкевіч (20%, Галасоў: 49)
- Сяргей “Белы Воўк” Ляховіч (9%, Галасоў: 21)
- Уладзімір Андрэйчанка (5%, Галасоў: 13)
- Віктар Бут (5%, Галасоў: 12)
- Радзівон Бас (5%, Галасоў: 11)
Усяго галасоў: 240
