Кавярня для аграгарадка каштуе 200 мільёнаў
У рамках будаўніцтва аграгарадка ў вёсцы Зялёнка ў былой сталоўцы плануецца наладзіць працу кавярні. На гэтыя мэты Полацкае райспажыўтаварыства выдаткуе больш за 200 мільёнаў рублёў. Ад старога будынка застаюцца толькі сцены, усё будзе новым – ад тэхналагічнага абсталявання да мэблі.