У гэтым годзе ў Полацкім раёне плануецца пабудаваць 9 дамоў сядзібнага тыпу, а таксама ўжо распачатая праца над 32-кватэрным домам у вёсцы Багатырская. Аднак гэта менш чым 50% мінулагодніх аб’ёмаў.
У мінулым годзе для сельскіх працаўнікоў Полаччыны было пабудавана ажно 90 дамоў сядзібнага тыпу.