Народные новости Витебска

Назад у будучыню разам з “XX стагоддзем”

"Iggy Pop", "Haddaway", "Nirvana", "Smokie & Suzi Quatro", "Tom Jones", "Ace of Base" , "The Prodigy", "Scooter", "ATB", "Roxette", "Boney M", "Status Quo", "Alphaville", "Bad boys blue", "Arabesque", "Metallicа", "ABBA", "Spice Girls", "Bon Jovi", "Aerosmith", "Depeche Mode" – хіты гэтых і шматлікіх іншых поп- і рок-гуртоў і выканаўцаў папулярныя на дыскатэках 80х-90х можна было пачуць у розных ды-джэеўскіх кампіляцыях на паці "Назад у будучыню", якая адбылася 30 студзеня ў наваполацкім клубе "XX стагоддзе".

Сваё ўспрыманне музычнай культуры эпохі Disko прадэманстравалі госці з Менска - "Olly Hare", "Tenix", "Gelaz" – і навапалачанін, рэзідэнт расійскай интренет-радыёстанцый "radio intrigue" – Дзяніс Франт, больш вядомы прыхільнікам клубнай музыкі, як "DJ LetKolben".

"DJ LetKolben" распачаў сваю творчую кар'еру ў канцы 2006 года. Асноўным стылем, у якім ён працуе, з'яўляецца – minimal techno. Не меней цікавыя для Дзяніса такія накірункі ў электроннай музыцы як downtempo, click'n'cuts, deep, trance, experimental, а таксама іх розныя зліцці і спалучэнні. На сённяшні дзень "DJ LetKolben", у асноўным, працуе ў клубах Наваполацка і Навалукомля. А з носьбітаў выбірае CD, таму што ў Беларусі на пласцінках "вельмі праблематычна знайсці эксклюзіўны матэрыял".

Акрамя выдатнай музыкі арганізатары вечарынкі пацешылі наведвальнікаў рэтра-дэкорам і відэашэрагам.