У Віцебску праходзяць Дні беларуска-шведскай фатаграфіі
У Віцебску з 14 па 18 лютага праходзяць Дні беларуска-шведскай фатаграфіі, арганізаваныя пасольствам Швецыі ў Мінску, Шведскім інстытутам і Цэнтрам фатаграфіі ў Мінску. Распачаўся гэты творчы праект напярэдадні адкрыццём выставы “Фотамініяцюра” і правядзеннем круглага стала “Сучасная беларуская фатагарафія” ў Літаратурным музеі.
У далейшай праграме наступныя мерапрыемствы:
15 лютага 12.00-14.00 – Сустрэча з аўтарамі выстаў “Фотамініяцюра”, “Натуральныя віды” (Віцебскі мастацкі музей, вул. Леніна, 32)
16 лютага 17.30 – «Ціхі горад». Персанальная выстава Аляксандра Веледзімовіча (Дом Кіно, вул. Леніна, 40)
17 лютага 17.00 – Адкрыццё выставы “Натуральныя віды”. Фатаграфічны праект Екацярыны Гуртавой і Андрэя Калеснікава
(Віцебскі мастацкі музей, вул. Леніна, 32)
18 лютага 16.00 – Адкрыццё выставы шведскай фатаграфіі “Балансуючы паміж”.
Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва”
(выставачная зала, вул. Белабародава, 5).