Народные новости Витебска

На гербе Віцебшчыны будзе “Пагоня” пад каронай

Дэпутаты Віцебскага абласнога савета няпярэдадні, 17 лютага, прынялі праекты герба і сцяга Віцебскай вобласці. Канчаткова зацвердзіць іх павінна Геральдычная рада пры прэзідэнце Беларусі, куды праекты і накіраваны. За аснову сучаснага герба вобласці дэпутаты ўсё ж такі ўзялі геральдычны сімвал 1856 года. Толькі імперскую карону перарабілі на карону ў выглядзе вежы, а на шчыт вершніка дадалі Еўфрасіннеўскі крыж.Праект герба вобласці прадстаўляе сабой наступную выяву: у чырвоным полі шчыта знаходзіцца сярэбраны ўзброены вершнік. У правай руцэ ён трымае падняты сярэбраны меч, у левай – круглы шчыт з залатым шасціканцовым Еўфрасіннеўскім крыжам. Шчыт абрамляюць дзве залатыя дубовыя галіны, перавітыя блакітнай стужкай. Зверху герба знаходзіцца карона ў выглядзе вежы з пяццю зубцамі.

Такі ж самы герб будзе змешчаны і на сцяг вобласці. Дэпутаты аблсавета вырашылі, што сцяг будзе зялёнага колеру.