У местачковай кавярні адбылася перастрэлка. Ёсць загінуўшыя
28-гадовы жыхар вёскі Чарневічы Глыбоцкага раёна застрэліў са стрэльбы 16 калібру свайго сабутэльніка.
Як паведамляе сайт МУС Беларусі, трагедыя адбылася падчас сваркі ў кавярні ў Лужках, што на Шаркаўшчыне. І ахвяра, і падазраваны ў забойстве былі нападпітку. Апошняга затрымалі, а стрэльбу канфіскавалі.