З вясной!

Ну дык з вясной вас, даражэнькія! Нарэшце, і дачакаліся! Праўда, раніцай за вакном была добрая такая завіруха... Але радуе ўжо і тое, што сёння на календары 1 сакавіка. Будзем верыць, што гэтая вясна будзе пагодліва-багатай, светлай, квяцістай і прыветнай да ўсіх. Сёння ў Віцебску будзе весела: падчас традыцыйных масленічных гулянняў спаляць пудзіла зімы, будуць частаваць блінамі, забаўляць народ спевамі, танцамі і рознымі конкурсамі. А яшчэ сёлета першы дзень вясны супаў з Даравальнай нядзеляй (Прощеным воскресеньем).Праваслаўныя вернікі ў гэты дзень просяць адзін у аднаго прабачэння, каб уступіць у Вялікі пост з мірам і чыстым сумленнем. У Даравальную нядзелю пасля вячэрняй службы ў храмах здзяйсняецца асаблівы чын даравання, калі святары і вернікі просяць адзін у аднога даравання.

Вялікі пост пачнецца заўтра, 2 сакавіка. Ён лічыцца самым сур’ёзным і доўжыцца сем тыдняў. Вялікдзень па календары праваслаўнай канфесіі сёлета будзе адзначацца 19 красавіка.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ