У Глыбокім праходзіць дзіцячая дабрачынная акцыя

З 1 сакавіка ў каталіцкім касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім праходзіць акцыя пад назвай «Дзеткі – дзеткам», прымеркаваная да Вялікага посту.Дзеці, якія наведваюць нядзельную школу пры гэтым касцёле, вырашылі кожную нядзелю на працягу посту прыносіць на святую імшу цукеркі, шакалад і іншыя ласункі. Іх збіраюць у спецыяльныя кошыкі, якія знаходзяцца ў храме. На Вялікдзень гэтыя дары будуць перададзены ў дзіцячы прытулак. На думку арганізатараў, для малечы гэта будзе і дар сэрца, і адначасова добры плён посту.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ