За перыяд з 1 лютага 2008 года па 1 лютага 2009-га колькасць жыхароў Віцебшчыны скарацілася на 7800 чалавек (лічба, суадносная з колькасцю насельніцтва ў сярэднестатыстычным беларускім райцэнтры). Гэта вынікае з справаздачы“Аб дэмаграфічнай сітуацыі за студзень 2009 года” Міністэрства статыстыкі Беларусі.
Паводле інфармацыі Мінстату, колькасць насельніцтва Віцебскай вобласці на 1 лютага склала 1 мільён 264 тысячы 600 чалавек.
У студзені 2009 года ў Віцебскай вобласці нарадзілася 1059 чалавек, памерла 1850. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі ў нас сама нізкі каэфіцыент нараджальнасці па краіне і адзін з самых высокіх паказальнікаў смяротнасці. Усяго на 2 немаўляткі больш, чым на Віцебшчыне, нарадзілася ў студзені на Магілёўшчыне. А найбольшая колькасць дзетак пабачыла белы свет ў Мінску (1798) і на Брэстчыне (1454).
Міністэрства статыстыкі выявіла таксама прырост на 23,2% колькасці зарэгістраваных шлюбаў па краіне (у параўнанні з леташнім студзенем) і скарачэнне колькасці разводаў – на 2,7%.