Выпускнікоў будзе на тры тысячы больш

Сёлета выпускнікамі агульнаадукацыйных устаноў Віцебшчыны стануць 14 тысяч былых адзінаццацікласнікаў.

Як паведаміў начальнік аддзелу агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ўпраўлення адукацыі аблвыканкаму Васіль Горбаль, гэта ўсяго толькі на тры тысячы больш, чым было летась, але ніяк не ўдвая.

«Адпаведна, конкурсы пры паступленні у вышэйшыя навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці будуць у гэтым годзе большыя за леташнія, але ў нязначнай ступені», – адзначыў Васіль Горбаль.

ВНУ не плануюць сёлета, у сувязі з пашырэннем патоку абітурыентаў, падвышаць кантрольныя лічбы прыёму. Але выключэннем, па словах суразмоўцы ННВ, могуць стаць лічбы прыёму на медыцынскія спецыяльнасці, на якія існуе вялікі попыт у грамадстве. У той жа час педагогаў нашыя ВНУ выпускаюць аж з пераборам.

Як найбольш запатрабаваныя былі адзначаны тэхнічныя спецыяльнасці, і найперш – будаўнічыя.

Нагадаем, што навучальны год у агульнаадукацыйных установах Беларусі фінішуе 29 траўня. З 1 па 12 чэрвеня ў школах пройдуць выпускныя экзамены. Цэнтралізаванае тэставанне пачынаецца 15 чэрвеня з тэстаў па беларускай мове і працягнецца да 1 ліпеня.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ