У маі 2010 года будзе адзначацца 100-годдзе з дня перанясення мошчаў прападобнай Еўфрасінні з Кіева ў Полацк. Да гэтай даты пачынаюць рыхтавацца ўжо зараз. Плануецца ажыццявіць рамонт Крыжаўздвіжанскага храма Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Падчас рамонту богаслужэнні будуць праводзіцца ў манастырскай трапезнай, якая таксама лічыцца храмам. Зараз ідзе падрыхтоўка да пачатку рамонтных прац.
Сабор Узвышэння Св. Крыжа. Полацк. Фота Крыстыны Рамановіч radzima.org