На полацкіх гарадзкіх могілках з’явіцца капліца

Жыхары Полацка і прыхаджане Свята-Пакроўскай царквы звярнуліся да настаяцеля храма айца Уладзіміра з прапановай пабудаваць капліцу на гарадскіх могілках «Лясныя».

Атрымана блаславенне архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, і зараз вядзецца падрыхтоўка дакументацыі, адкрыты рахунак для збору сродкаў. Жыццё хрысціяніна пачынаецца ў царкве з таінства хрышчэння, і царква праводзіць яго ў апошні шлях. Капліца на могілках, якая будзе асвечана ў гонар святой Ксеніі Пецярбургскай, стане месцам адпявання спачыўшых праваслаўных хрысціян.

Сродкі на будаўніцтва праваслаўнай капліцы можна пералічыць на р/рахунак №3015016451781 у аддзяленні №216 ААТ «АСБ «Беларусбанк», г.Полацк, МФО 648, УНН 300479479. Атрымальнік: Прыход храма Пакрава Прасвятой Багародзіцы, г.Полацк

Меткі: ,

Чытайце яшчэ