Народные новости Витебска

Віцебск сярод тысячы гарадаў планеты падтрымае акцыю “Гадзіна Зямлі”

Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” заклікае беларусаў падтрымаць глабальную акцыю “Гадзіна Зямлі”, якую арганізуе Сусветны фонд дзікай прыроды. Акцыя пройдзе заўтра, 28 сакавіка, у больш чым тысячы гарадах планеты.Каб выказаць сваю заклапочанасць небяспечнымі вынікамі змянення клімату і неабходнасцю эканоміі рэсурсаў Зямлі, каля 1 мільярда чалавек выключаць святло на 1 гадзіну – з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе.

Аб жаданні падтрымаць акцыю ў Беларусі заявілі, у прыватнасці, Віцебскі, Магілёўскі, Маладзечанскі і Жодзінскі гарвыканкамы, Міністэрствы адукацыі і лясной гаспадаркі, прадпрыемствы “Камунарка”, “Пінскдрэў”, “Гродна Азот” і іншыя.