Адкусіў нос у сварцы

Паводзіны некаторых людзей ў стане афекта і сапраўды бываюць абсалютна непрадказальнымі. Ну ці ж думаў 24-гадовы аршанец, што ў першы дзень вясны пазбавіцца свайго носа? Гэты важны орган яму падчас спрэчкі... адкусіў саракапяцігадовы непрыяцель.Мужчыны сустрэліся 1 сакавіка каля мясцовай крамы «Ранiца» па вуліцы Леніна і сталі сварыцца. Выясненне адносінаў скончылася тым, што хлопец са знявечаным тварам звярнуўся ў цэнтральную гарадскую бальніцу. Медыкі паставілі бедалагу дыягназ «укушана-рваная рана носа і насавой перагародкі, траўматычная ампутацыя носа» і аператыўна ўзяліся ратаваць становішча. Дзякуючы іхнім намаганням нос вярнуўся на месца.

Што тычыцца крыўдзіцеля, то 27 сакавіка ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Беларусі за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Яму “свеціць” да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Па інфармацыі сайта УУС Віцебскага аблвыканкама.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ