Віцебскага праваабронцу абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта і распальванні нацыянальнай варожасці
Леаніду Свеціку, праваабаронцу з Віцебска, 31 сакавіка ў УКДБ па Віцебскай вобласці прад’явілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (першая частка 130 артыкула) і паклёп на прэзідэнта дзяржавы (другая частка 367 артыкула).
Як мы паведамлялі раней, следчыя дзеянні супраць спадара Свеціка пачаліся 23 траўня пасля ператрусу ў ягонай кватэры, які працягваўся 9 гадзін. У пастанове на ператрус, выдадзенай Віцебскай абласной пракуратурай, было пазначана, што спадара Сьвеціка лічаць сьведкам у крымінальнай справе, распачатай 20 траўня паводле артыкула 130 частка 1. Пасля ператрусу з кватэры забралі кампутар і іншую аргтэхніку, друкаваныя выданні па пытаннях праваабароны і нават чыстую паперу. Нагадаем, што праваабронца і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Свецік кансультаваў віцебскіх грамадскіх дзеячоў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя «Русского Национального Единства».
У спадара Свеціка ўзялі падпіску аб нявыездзе. На гэтым тыдні ён павінен пачаць вывучаць матэрыялы справы. Артыкулы 130.1 і 367,2 прадугледжваюць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Trackbacks
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
15/люты/2010 у 14:23
Спадарства, да сенняшняга дня ў Віцебску не вызначана мест, забароненных для правядзення пікетавання з мэтай сбора поодпісаў
выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання
У 10-40 ля шыльды віцебскай гарадской камісіі вісела пустая дошка для інфармацыі па выбарам.
калі падаваў спіс ініцыятыўнай групы, член камісіі сказала, што яшчэ не паступала да іх інфармацыя аб забароненых месцах….
15/люты/2010 у 15:27 1
абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (першая частка 130 артыкула)
Во як…а Герашчанка па якiм артыкулам будзе прад’яулена абвiнавачаньне абласным УКДБ? Або ён можа на медаль напрацавау у Адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёну?
21/май/2012 у 16:28 2
[…] Віцебскага праваабронцу абвінавачваюць у паклёпе на п… Опубликовано 2 года назад # […]