Народные новости Витебска

Віцебскага праваабронцу абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта і распальванні нацыянальнай варожасці

Леаніду Свеціку, праваабаронцу з Віцебска, 31 сакавіка ў УКДБ па Віцебскай вобласці прад’явілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (першая частка 130 артыкула) і паклёп на прэзідэнта дзяржавы (другая частка 367 артыкула).

Як мы паведамлялі раней, следчыя дзеянні супраць спадара Свеціка пачаліся 23 траўня пасля ператрусу ў ягонай кватэры, які працягваўся 9 гадзін. У пастанове на ператрус, выдадзенай Віцебскай абласной пракуратурай, было пазначана, што спадара Сьвеціка лічаць сьведкам у крымінальнай справе, распачатай 20 траўня паводле артыкула 130 частка 1. Пасля ператрусу з кватэры забралі кампутар і іншую аргтэхніку, друкаваныя выданні па пытаннях праваабароны і нават чыстую паперу. Нагадаем, што праваабронца і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Свецік кансультаваў віцебскіх грамадскіх дзеячоў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя «Русского Национального Единства».

У спадара Свеціка ўзялі падпіску аб нявыездзе. На гэтым тыдні ён павінен пачаць вывучаць матэрыялы справы. Артыкулы 130.1 і 367,2 прадугледжваюць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.