Таццяна Севярынец стала ахвярай тэлефонных хуліганаў
Віцебская грамадская дзяячка Таццяна Севярынец стала ахвярах тэлефонных хуліганаў, паведамляе region.by.
Паводле інфармацыі гэтага рэсурса, невядомы, прадставіўшыся сынам спадарыні Севярынец, апублікаваў у мясцовай газеце “Из рук в руки» ад яе імя аб’яву аб аказанні рэпетытарскіх паслуг. Актывістцы давялося вырашаць пытанне з падатковай інспекціяй, даказваючы, што не займаецца незаконнай працоўнай дзейнасцю. Як паведамляе рэсурс, рэдакцыя рэклямнай газеты выбачылася перад спадарыняй Севярынец, але падаткавікі паабяцалі знайсці яе “вучняў” і пакараць жанчыну вялікімі штрафамі.