Дзеці гулялі з тратылавымі шашкамі

У вёсцы Старое Харобрава Аршанскага раёна дзеці знайшлі склад тратылавых шашак часоў Вялікай Айчыннай вайны.Па інфармацыі УУС Віцебскага аблвыканкама, небяспечныя “цацкі” дзеці выцягнулі з размытай дажджамі прыдарожнай канавы. Нагуляўшыся са снарадамі, частку іх малеча прынесла дадому. Напужаўшыяся бацькі патэлефанавалі ў праваахоўныя органы.

У выніку група размініравання в/ч 5524 абясшкодзіла 35 тратылавых шашак вагай па 400 грамаў і фрагменты гэткіх жа выбуховых прылад вагай 19,2 кілаграма.

Меткі:

Чытайце яшчэ