Новы віцебскі губернатар плануе аднавіць Свята-Мікалаеўскі сабор
У бліжэйшай перспектыве на плошчы Свабоды ў Віцебску будзе закладзены першы камень Свята-Мікалаеўскага сабора – знакамітага храма, які на працягу стагоддзяў ўпрыгожваў гістарычную частку нашага горада, пакуль не быў узарваны ў 1957 годзе.Пра аднаўленне царквы, як паведамляе БелТА, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец адзначыў у размове ў Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі Філарэтам падчас учарашняга візіту кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы ў Віцебск.
Губернатар таксама паведаміў мітрапаліту, што да 1 ліпеня будзе скончана рэканструкцыя Свята-Уваскрасенскай царквы ў Віцебску – помніка архітэктуры XVIII стагоддзя. Аднаўленне гэтага храма распачалося ў 2001 годзе, і аб’ём інвестыцый на правядзенне будаўнічых прац складае каля 5,7 мільярдаў рублёў, з якіх засвоена больш за 2 мільярды.
Урачыстае адкрыццё новай царквы адбудзецца ў дні Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Вуліца Суворова, на якой знаходзіцца гэты прыгожы храм, з часам стане пешаходнай.
Паводле БелТА