Леанід Свецік хоча адкрытага суда
Віцебская управа КДБ вінаваціць сябра БХК Леаніда Свеціка у распальванні міжнацыянальнай варожасці і паклёпе на Прэзідэнта РБ.
Але праваабаронца адмаўляе сваю віну і лічыць пераслед помстай за праваабарончую дзейнасць. Дарэчы, менавіта Леанід Свецік дапамагаў складаць скаргі ў міліцыю і пракуратуру тым, каму цягам 2006-2007 гадоў былі дасланыя лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашыстоўскай арганізацыі РНЕ.
Па словах праваабаронцы, аўтаразнаўчая экспертыза не падцьвердзіла, што лісты складаў ён, тым не менш газэта “Савецкая Беларусія” ўжо надрукавала артыкул, у якім сцвярджаецца, што гэта экспертыза падцвердзіла аўтарства праваабаронцы, якому прад’яўлена абвінавачванне (аўтар артыкула у “СБ” не называе прозвішча сп.Свеціка).
Леанід Свецік лічыць, што яго вінавацяць у паклёпе на прэзідэнта РБ А.Лукашэнку дзеля таго, каб зрабіць працэс закрытым. Сам жа спадар Свецік лічыць, што здольны у адкрытым для грамадскасці працэсе адстаяць сваю недатычнасць да з’яўлення ў горадзе “лістоў ад РНЕ”.
Паводле матэр’ялаў прэсы.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Trackbacks
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
10/красавік/2009 у 0:04
трымайцеся, Лявон!
10/красавік/2009 у 8:41 1
Я вось падумау, а можа гэта ён рэальна написау???
10/красавік/2009 у 10:21 2
Уладзе слабо весці адкрыты працэс?… Мо тады усе іх штучкі -дручкі будуць бачны…
10/красавік/2009 у 16:46 3
[…] Леанід Свецік хоча адкрытага суда Отправлено 16 час. назад # […]
10/красавік/2009 у 20:46 4
Віцебскі аддзел хоча паказаць сваю "працу". Стварыць уражанне буйнай дзейнасці. Быццам Лявон сам сябе высек…
12/красавік/2009 у 22:52 5
А в РНЕ чего говорят?
13/красавік/2009 у 8:43 6
Заканспіраваная гэта штука РНЕ. Пад патранатам служб дзейнічае. Жадалі б даўно гэтых мярзотнікаў бы вылавілі