У ВДУ паменела выдатнікаў
У Віцебскім дзяржаўным унівесітэце імя Машэрава падвялі вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі. Як найлепшыя па паспяховасці сярод факультэтаў дзённага аддзялення савет універсітэту адзначыў факультэты фізічнай культуры і спорта, беларускай філалогіі і культуры і педагагічны. Па выніках сесіі гэтыя факультэты дасягнулі “найвышэйшай абсалютнай паспяховасці”.
У пастанове савета ВДУ ад 27 лютага 2009 года, нядаўна выстаўленай на ўніверсітэцкім сайце, адзначаецца, паміж іншым, што на завочным аддзяленні “назіраецца зніжэнне колькасці студэнтаў, якія паспяваюць на “добра” і “выдатна”, акрамя гістарычнага факультэту”.
У цэлым па ўніверсітэце, калі параўноўваць з леташняй зімовай сесіяй, на дзённым аддзяленні абсалютная паспяховасць студэнтаў знізілася на 0,5%. Колькасць студэнтаў-выдатнікаў таксама пайшла ўніз (с 12,9% в 2006 г., 11,3% в 2007 году, 8,4% в 2008 г до 8,3 % в 2009 г.). Вельмі нізкі адсотак выдатнікаў на мастцка-графічным (2,9%), філалагічным (4%) факультэтах, то бок ці не на самых “артыстычных” факультэтах універа.
Найбольш запазычнікаў, дарэчы, навучаюцца на дакладных факультэтах ВДУ – фізічным (16,2%) і матэматычным (11,1%).