Папа Рымскі блаславіў кароны для абраза Маці Божай Браслаўскай

Папа Рымскі Бенедыкт XVI у сакавіку блаславіў кароны для абраза Маці Божай Браслаўскай “Валадарка азёраў”, паведаміў на перадвелікоднай прэс-канферэнцыі біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.
Папа Рымскі Бенедыкт XVI. Фота AFP

Урачыстасці з нагоды каранацыі гэтага цудадзейнага абраза Папскімі каронамі пройдуць 22 жніўня ў Браславе. Галоўным цэлебрантам выступіць біскуп Кёльнскі кардынал Іаахім Мейснер. Дарэчы, у гэтыя ж жнівеньскія дні Віцебская дыяцэзія адначыць 10-годдзе свайго стварэння.

Каранацыя “Валадаркі азёраў” стане сёмым выпадкам ускладання Папскіх карон на цудатворныя абразы ў рыма-каталіцкіх храмах Беларусі і першым – на Віцебшчыне. Раней абраду каранацыі былі ўшанаваны абразы Маці Божай Будслаўскай (у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці), Брэсцкай, Лагішынскай (у пасёлку Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці), Тракельскай (у вёсцы Тракелі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці), Гудагайскай (у вёсцы Гудагай Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці), і Кангрэгацкай (Студэнцкай) у Гродзенскім Фарным касцёле.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ