У Даўгаўпілсе пройдуць Дні Віцебскай вобласці
24-25 красавіка ў Даўгаўпілсе пройдуць Дні Віцебскай вобласці, пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі у Латвіі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец.
Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца адміністрацыя Віцебскай вобласці і Даўгаўпілса, пасольства і генконсульства Беларусі ў Латвіі. Пад час візіту адбудзецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім аблвыканкамам і Латгальскім самакіраваннем, а таксама абмеркаванне планаў сумесных мерапрыемстваў паміж адміністрацыямі Віцебска, Даўгаўпілса і Рэзэкнэ, Браслаўскім, Міёрскім, Верхнядзвінскім, Віцебскім, Глыбоцкім раёнамі і раёнамі Латгаліі.
У межах Дзён пройдзе выстава-ярмарка, у якой прымуць удзел каля 60 прадпрыемстваў Віцебшчыны. Акрамя выставы будзе дзейнічаць кантактна-кааперацыйная біржа, у якой прымуць удзел не бізнесмены не толькі Латгаліі, але ўсёй Латвіі.
Таксама падрыхтаваная культурная праграма. Віцебскую вобласць прадставяць 20 мастацкіх ансамбляў у складзе больш чым 460 артыстаў.