Аляксандр Косінец аб’явіў вайну бэзу і шыпшыне (Фота)

“Добраўпарадкаванне” плошчы Перамогі, якую Аляксандр Косінец загадаў зрабіць цэнтрам і сімвалам гораду, пачалося з дэструктыўнай акцыі. У скверы насупраць фірмовай крамы “Белвест” брутальна знішчаныя кусты бэзу і шыпшыны, пад якімі не адно пакаленне закаханых віцяблян слухала салаўіныя спевы.
Знішчэнне сквера на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

24 красавіка дрэўцы, якія нечым не спадабаліся воку новага губернатара, выдзіралі з каранямі, грузілі на трактары і вывозілі ў невядомым накірунку. Таксама была знішчаная альпійская горка. Жыхары навакольных дамоў былі проста ў шоку, яны спрабавалі паведаміць пра варварскае знішчэнне зялёных насаджэння ў гарадскія дзяржаўныя газеты, але там гараджанам, чамусьці, адказалі, што гэтая падзея не цікавая.

Знішчэнне сквера на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Таццяны Салаўёвай

Рэдакцыя спрабавала звярнуцца па тлумачэнні да старшыні Абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, але, нягледзячы на працоўны дзень і палову дзесятай раніцы, тэлефон чыноўніка адказаў нам толькі доўгімі гудкамі. З “Народнымі навінамі Віцебска” згадзілася паразмаўляць адна з супрацоўніц ЖКГ, якая займалася прыборкай смецця. “Нам сказалі — усё закладуць пліткай”,— патлумачыла разгубленая жанчына, лёс дрэваў, якія яшчэ засталіся ў скверы, таксама сумніўны — “хутчэй за ўсё іх куды-небудзь перасадзяць”.

Знішчэнне сквера на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Знішчэнне сквера на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Знішчэнне сквера на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Знішчэнне сквера на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Знішчэнне сквера на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Знішчэнне сквера на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ