Асабістыя рэчы і рукапісы Я. Коласа – ў віцебскім музеі
Выстава, прысвечаная творчасці Якуба Коласа, "Зямля - аснова ўсёй Айчыне" адкрылася у Мастацкім музее Віцебска. Яна праходзіць у рамках Года Роднай Зямлі.
У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя сапраўдныя фатаграфіі, зробленныя пры жыцці пісьменніка, рэдкія друкаваныя выданні Я. Коласа, яго рукапісы. Тут можна ўбачыць таксама асабістыя рэчы Я. Коласа – тэлефон, партфель, блакнот, кашулю, запалачніцу, акуляры і г. д.
Частку экспазіцыі складаюць жывапісныя і графічныя творы: гэта жывапісныя палотны Ул. Сулкоўскага, якія адлюстроўваюць рэтраспектыву тых мясцін, дзе жыў Я. Колас; графіка В. Шаранговіча, прысвечаная паэме “Новая Зямля”, прыжыццёвыя партрэты Я. Коласа пендзаля З. Паўлоўскага і інш.
Выставу прапануе Віцебскі абласны краязнаўчы музей сумесна з музеем Я. Коласа ў Мінску. Яна адчынена да 15 чэрвеня.