У Паляях прайшла жалобная імпрэза

Па традыцыі 29 красавіка ля вёскі Паляі, што пад Віцебскам, сабараліся грамадскія актывісты ды прадстаўнікі розных партый, каб ушанаваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій.
У Паляях прайшла жалобная імпрэза. Фота Марыны Паўлавай

На месцы, дзе у трыццатыя гады былі расстраляныя сотні рэпрэсіраваных, зараз усталяваныя тры мемарыяльных крыжы. Па словах старшыні абласной арганізаціі БНФ Кастуся Смолікава, у планах актывістаў – стварэнне ля Паляёў мемарыяльнага комплексу. Зрабіць гэта немагчыма без ініцыятывы з боку ўладаў, але тыя не падтрымліваюць ідэю. Маўляў, няма афіцыйных сведчанняў таго, што тут былі расстраляныя людзі. Тым часам, актывісты сабралі шмат расказаў сведак тых падзей. На жаль, амаль усе тыя людзі пайшлі з жыцця, але захаваліся іх галасы на магнітафонных стужках.

У Паляях прайшла жалобная імпрэза. Фота Марыны Паўлавай

29 красавіка удзельнікі жалобнай імпрэзы прыбралі пляцоўку вакол крыжоў, запалілі свечкі, ўсклалі да крыжоў кветкі ды ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання.

У Паляях прайшла жалобная імпрэза. Фота Марыны Паўлавай

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ