Народные новости Витебска

Ахвяруйма на аднаўленне храма!

Як паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, у ноч з 3 на 4 сакавіка згарэў драўляны храм Уваскрасення Хрыстова ў Новалукомлі. Мясцовыя жыхары распачалі збор сродкаў на аднаўленне царквы і звяртаюцца да ўсіх людзей дапамагчы ў гэтай добрай справе.Жадаючыя могуць пералічыць грошы на разліковы рахунак №3015001730010 у аддзяленні ОА “БПС-Банк” г. Новалукомля, МФО 150801306, код 306, УНН 300500709.

Пажар хутчэй за ўсё адбыўся з-за пакінутых без нагляду запаленых свечак. Аднак ёсць версія, што царкву нехта падпаліў наўмысна. Падчас пажару згарэлі купал, сцены і дах храма, а таксама царкоўная маёмасць. Аднак некаторыя царкоўныя рэчы пажарным і мясцовым жыхарам удалося выратаваць. Сярод іх рэліквія – антымінс (шаўковая хусцінка з зашытымі ў яе мошчамі святых).