Для фестывалю “Рубон” у Полацку адбудуюць замак

Удзельнікам фестывалю сярэднявечнай культуры “Рубон”, які пройдзе ў старажытным Полацку 23-24 траўня, давядзецца штурмаваць замак, макет якога зробяць навучэнцы мясцовага ГПТВ-66 будаўнікоў.
Штурм замка на фестывалю сярэднявечнай культуры “Рубон”. Полацк. Фота Сержука Серабро

Макет замка будзе ўсталяваны ў гістарычнай частцы сярэдневяковай беларускай сталіцы — на Замкавай гары над Палатой. У гэтым годзе фартыфікацыя ўзнімецца на 6 метраў вышэй, што абцяжарыць штурм.

Упершыню фестываль сярэднявечнай культуры “Рубон” быў праведзены летась, у ім пранялі удзел каля 150 сяброў клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Сёлета, па прагнозах арганізатараў, колькасць удзельнікаў павялічыцца да 350.

Акрамя рыцарскіх баёў на фестывальнай пляцоўцы можна будзе наведаць гандлёвыя рады з вырабамі, выкананымі па тэхналогіі сярэднявечча. На мерапрыемстве будзе гучаць жывая сярэдневяковая музыка, а ў канцы першага дня гледачы ўбачаць вогненнае шоу “Ноч агню”.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ