“Песні роднай зямлі” ў Віцебску

21 мая ў віцебскім летнім амфітэатры праходзіў тэлевізійны запіс канцэрта “Песні роднай зямлі”, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзіана Арбеніна. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Канцэрт вызначыўся багатай палітрай музычных накірункаў, так што гледачы ўсіх схільнасцяў і ўзростаў змаглі пачуць хаця б па некалькі песень на свой густ. Пасля пранікнёнага ўступу “Старога Ольсы”, спеваў “Палаца” і напаўлегендарнай “Крамы”, якая апошні раз выступала на сцэне віцебскага амфітэатра блізу 20 год таму, вядучыя чамусьці раптам перайшлі на рускую мову. Зрэшты, пачынаючы гурт “Вецер у галаве” сваёй музыкай, шалёнымі скокамі і зрываннем бутафорскай верхняй вопраткі чалавека больш уражлівага мог і зусім пазбавіць мовы.

“Стары Ольса”. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Публіка ўдзячна прымала і вядомы “Нейрадзюбель”, і малады “Джамбібум”, які прадэманстраваў цікавае і гарманічнае спалучэнне розных жанраў, і “нялёгкія” спевы “Lifesound”. Сваю порцыю апладысментаў атрымалі і Жанэт, і юная прыгажуня Дамініка, і арт-гурт “Беларусы” з яго ўзлётнай кампазіцыяй “Янка Купала”.

“Палац”. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Дзмітрыя Калдуна чакалі кветкі юных віцяблянак. Але, нягледзячы на відавочны поспех, ён, падобна, чарговы раз спраўдзіў-такі сваё прозвішча і сурочыў музыкаў “Фарс-мінору”, якія павінны былі аздабляць выступ непараўнальнай выканаўцы сучасных патрыятычных песень Ірыны Дарафеевай. Пачатак нумару зацягнуўся, але спявачка не падманула чаканняў сваіх прыхільнікаў, як заўсёды, уразіўшы іх мілагучным голасам і эфектным касцюмам.

“Крама”. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Сапраўдным жа апафеозам канцэрта зрабілася з’яўленне на сцэне “Начных снайпераў”. Наэлектрызаваная зала проста выбухнула. Акрамя некалькіх найбольш вядомых песень свайго гурта, Дзіяна Арбеніна падарыла слухачам новую — пра паўднёвы полюс. І стала адной з нямногіх удзельнікаў відовішча “Галасы роднай зямлі”, хто падзякаваў віцяблянам па-беларуску.

“Ветер в голове”. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

“Нейрадзюбель”. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

“Джамбібум”. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

“Lifesound”. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Жанэт. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Дамініка. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

“Беларусы”. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Дзмітрый Калдун. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Ірына Дарафеева. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Дзіяна Арбеніна. “Песні роднай зямлі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ