23 мая магчымыя навальніцы і залевы, шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. На ўсёй тэрыторыі Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне.
Тэмпература днём у Віцебскай вобласці складзе +9…+11 градусаў па Цэльсію, магчымы град. Такое надвор’е выклікана сістэмай актыўных франтоў, якая прыйшла з Цэнтральнай Еўропы.
Паляпшэнне надвор’я магчымае ў нядзелю.