У конкурсе на лепшую мадэль помніка дойліду Іаану перамог мінскі скульптар

У адкрытым конкурсе на стварэнне лепшай мадэлі помніка дойліду Іаану – аўтару Спаса-Прэабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра ў Полацку, пабудаванага ў ХІІ стагоддзі па замове Еўфрасінні Полацкай, – удзельнічалі сем скульптараў са сталіцы Беларусі. У выніку конкурсная камісія вырашыла, што вобраз старажытнага майстра найбольш удала ўвасобіў скульптар Ігар Голубеў. На ягонай мадэлі дойлід трымае царкву высока на далоні, а ягоны погляд накіраваны ў нябёсы.Перад тым, як было прынята рашэнне на карысць скульптара І.Голубева, у Полацкім гарвыканкаме праходзіла выстава. На ёй можна было ўбачыць мадэлі ўсіх удзельнікаў конкурса. Жыхарам горада была прадстаўлена магчымасць прагаласаваць за лепшы варыянт помніка. Сваё меркаванне выказалі таксама і прадстаўнікі праваслаўнай царквы.

Як раней паведамлялі “ННВ”, помнік дойліду Іаану плануюць усталяваць сёлета восенню каля полацкага будаўнічага трэста №22. Фінансавы бок ушанавання памяці знакамітага земляка возьмуць на сябе будаўнічыя арганізацыі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ