У Полацку з’явіцца бюст Юрыя Тарыча

Плануецца, што ўвосень гэтага года ў Полацку будзе ўслаўлены яшчэ адзін яго вядомы сын. Юрый Тарыч – вядомы савецкі кінарэжысёр і сцэнарыст, адзін з заснавальнікаў беларускай кінематаграфіі, Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР. Ён паставіў першы беларускі гульнёвы фільм «Лесная быль» (па аповесці М.Чарота).

На сёння два скульптары – Ігар Голубеў і Леанід Мінкевіч – прапанавалі мадэлі. Бюст Юрыя Тарыча будзе ўстаноўлены на пляцоўцы каля кінавідэацэнтра «Радзіма», а сродкі на яго стварэнне выдзеліць Надыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ