У Полацкім раёне загінуў салдат
Трагедыя адбылася ў пасёлку Баравуха Полацкага раёна. Два салдаты адной з мясцовых вайсковых частак апынуліся пад завалам – на іх абрынуліся бетонныя пліты.
Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, выратавальнікам удалося выцягнуць абодвух пацярпелых з бетоннага “палону”. З цяжкімі траўмамі яны былі дастаўлены ў бальніцу, дзе адзін з хлопцаў памёр.
Па папярэдняй версіі, салдаты заехалі ў будынак на машыне “Урал”. Аўтамабіль закрануў калону, і на кабіну “Урала” абрынуліся перакрыцці даха.