У Віцебску пройдзе конкурс “Міс фітнэс”

У межах рэспубліканскага свята “Фізкульт-УРА, Беларусь!” 31 траўня ў Віцебску ў Цэнтральным спартыўным комплексе пройдзе вялікая спартовая акцыя. Правіць баль будзе фітнэс.

Пачнем з таго, што на свята прыедзе вядомая асоба – старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання “Федэрацыя фітнэса” Наталля Наважылава. З яе удзелам пройдуць адкрыты ўрок фітнэса “Рабі, як я!”, фітнэс-канвецыя і конкурс “Міс фітнэс, Віцебск”.

Акрамя таго, на ЦСК у гэты дзень пройдуць паказальныя выступленні лепшых спартоўцаў горада, спаборніцтвы па валейболу, міні-футболу, армрэстлінгу і інш. Пачатак свята а 12-й гадзіне.

Падобныя мерапрыемствы ў межах свята “Фізкульт-УРА, Беларусь!” на гэтым тыдні адбыліся ў Оршы, Полацку і Наваполацку.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ