Гадзіннік, які набылі на ахвяраванні вернікаў пастаўскай парафіі па ініцыятыве пробашча Анджэя Возняка, адразу стаў адметным брыльянтам, які ўпрыгожыў мястэчка.
Звон вежавага гадзінніка адзначае кожную гадзіну і паўгадзіны. Адмысловая мелодыя іграецца за паўгадзіны перад імшой.
Усталяваць новую пастаўскую славутасць дапамаглі працаўнікі мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.